У кнізе расказваецца пра знаходку ў першай палове XX ст. пахаванняў вялікага князя і караля Аляксандра, вялікіх княгінь і каралеў Барбары і Лізаветы, перазахаванне парэшткаў вялікіх князёў і каралёў Станіслава Ляшчынскага і Станіслава Аўгуста...
У кнізе расказваецца пра два старажытныя маёнткі гістарычнай Лідчыны — Жырмуны і Пагародна. Назва кнігі — радок з першай часткі паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
«Ты як здароўе тое…»: Больцінікі, Гайцюнішкі і Падварышкі. У кнізе расказваецца пра звязаныя з Адамам Міцкевічам маёнткі гістарычнай Лідчыны. Назва кнігі паходзіць з першых радкоў ягонай паэмы «Пан Тадэвуш» (пераклад Язэпа Семяжона).
У кнізе расказваецца гісторыя замка ў горадзе Ліда ад яго пачаткаў да нашага часу. Мэта кнігі — коратка распавесці зацікаўленаму чытачу першасную, неабходную інфармацыю пра галоўную гістарычна-культурную каштоўнасць горада. Другое выданне.
У кнізе расказваецца пра гісторыка Юстына Нарбута, яго працу, яго сям’ю, сядзібу і яго час.У дадатках друкуецца аповесць дачкі Юстына Камілы Юрэвіч з Нарбутаў.
Навуковая і літаратурная дзейнасць Тэадора Нарбута, яго сям’я і сядзіба, яго час.Кніга грунтуецца на архівах, успамінах і перапісцы гісторыка.На першай вокладцы — здымак касцёла ў Эйшышкес (Эйшышкі), пабудаванага па праекту Тэадора Нарбута.